Таваразварот з Расіяй за два гады знізіўся на 26%
На сустрэчы з Уладзімірам Пуцінам 8 чэрвеня Аляксандр Лукашэнка звярнуў увагу на зніжэнне таваразвароту з Расіяй. За два гады таваразварот упаў на 26%, а за год — на 12%, перадае "Беларусь-1" словы кіраўніка краіны.
Аляксандр Лукашэнка: "На жаль, пераламіць негатыўную дынаміку не ўдалося. Аб'ём за чатыры месяцы гэтага года склаў 7 мільярдаў долараў, ён знізіўся у параўнанні з мінулым годам на 12%".
За мінулы год таваразварот паміж нашымі краінамі склаў 27,5 мільярдаў долараў.