Тавары, зробленыя беларускімі зняволенымі, будуць прадаваць праз інтэрнэт-краму
Швейны цэх у адной з калоній Беларусі / mvd-din.by
У Беларусі запрацавала інтэрнэт-крама з таварамі, якія ў калоніях і на "хіміі" зрабілі беларускія зняволеныя. Яна называецца "еДИН" (ад абрэвіятуры Дэпартамента выканання пакаранняў, па-руску — ДИН).
Вядома ж, на сайце няма ніводнага слова пра тое, што крама звязаная з сілавікамі і зняволенымі. Але інфармацыю пра гэта апублікавала само МУС у сваім тэлеграм-канале.
У каталогу — пераважна мэбля: канапы, шафы, сталы, ложкі, крэслы. Пры жаданні можна і ўвесь інтэр'ер абставіць гэтай мэбляй.
Раней з'яўляліся публікацыі ў СМІ, як прадукцыю, зробленую беларускімі вязнямі, куплялі заходнія кампаніі. Аднак апошнім часам, відаць, шляхі паставак на Захад перакрытыя.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.