Таемная інаўгурацыя: Лукашэнка ўжо прыняў прысягу
Аляксандр Лукашэнка ўжо правёў працэдуру інаўгурацыі, паведамляе БЕЛТА. Цырымонія прайшла 23 верасня ў Палацы Незалежнасці ў Мінску. Яна не анансавалася. Дагэтуль такога ніколі не было.
У палац былі запрошаны некалькі соцень чалавек, найперш чыноўнікаў. Старшыня ЦВК Лідзія Ярмошына ўручыла Аляксандру Лукашэнку пасведчанне прэзідэнта Рэспублікі Беларусь.
Як вядома, ЕС і ЗША не прызнаюць легітымнасць Лукашэнкі. Другі месяц у Беларусі праходзяць масавыя акцыі за новыя выбары.
@pul_1
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.