Тайвань наклаў санцыі на пастаўкі станкоў у Беларусь і Расію

Тайвань абмяжоўвае пастаўкі станкоў у Беларусь і Расію, ілюстрацыйнае фота

Тайвань абмяжоўвае пастаўкі станкоў у Беларусь і Расію, ілюстрацыйнае фота / pexels.com

Міністэрства эканомікі Тайваня пашырыла санкцыі на экспарт тавараў у Беларусь і Расію. Дадатковыя меры набудуць моц 8 сакавіка, гаворыцца ў паведамленні ведамства.

Пад забарону трапілі пастаўкі 77 найменняў станкоў, у тым ліку электрамеханічныя станкі, металаапрацоўчыя цэнтры, такарныя, фрэзерныя і шліфавальныя станкі.

На Тайвані адзначаюць, што гэта абсталяванне дазваляе вырабляць высокадакладную апрацоўку металу, мае шырокі спектр прымянення, у тым ліку можа выкарыстоўвацца ў ваенна-прамысловым комплексе.

Раней Тайвань абмежаваў пастаўкі тавараў высокіх тэхналогій у Беларусь і Расію.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі