Telegram-чат "Ліда для жыцця" прызнаны экстрэмісцкім

Telegram-чат "Ліда для жыцця" прызнаны экстрэмісцкім

Суд Лідскага раёна задаволіў пазоў раённай пракуратуры і празныў экстрэмісцкім Telegram-чат "Ліда для жыцця ЧАТ", паведамляе прэс-служба Генпракуратуры.

Абвінавачанне традыцыйнае — заклікі да экстрэмісцкай дзейнасці: блакавання руху на аўтамабільных дарогах, хуліганскіх дзеянняў, актаў вандалізму, супраціву супрацоўнікам міліцыі, знішчэння і пашкоджання іх маёмасці дзеля перашкоды іх законнай дзейнасці альбо з помсты за выкананне службовых абавязкаў. Акрамя таго пракуратуры кажа пра каментары з абразамі і пагрозамі на адрас прадстаўнікоў сілавога блока і дзяржаўных службоўцаў, а таксама членаў іх сем'яў.

Копія судовага рашэння накіраваная ў Міністэрства інфармацыі для ўключэння чата ў рэспубліканскі спіс экстрэмісцкіх матэрыялаў.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі