Тэлеграм-канал і чат Ціханоўскага "Страна для жизни" узламалі і пераіменавалі
19 чэрвеня ўзламаныя тэлеграм-канал і чат Сяргея Ціханоўскага "Страна для жизни". Цяпер яны называюцца "раЗАм".
Канал Ціханоўскага ўваходзіць у топ-25 беларускага "Тэлеграма" па аўдыторыі — на яго падпісана 50 тысяч чалавек. Яшчэ 45 тысяч было ў чаце — праз яго каардынаваліся пікеты ў падтрымку Святланы Ціханоўскай, там аператыўна з'яўлялася ўся актуальная інфармацыя.
Новая адміністрацыя чата амаль адразу ўвяла абмежаванне — ад аднаго карыстальніка можна адправіць толькі адно паведамленне за гадзіну. Але нехта з адмінаў змог вярнуць кантроль над чатам і аддзяліў яго ад канала.
Ініцыятыўная група Ціханоўскага выступала за байкот выбараў. Новая назва тг-канала і чата — "раЗАм" — відавочны здзек над палітычнымі прынцыпамі "кандыдатаў пратэсту".
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.