Тэлеканал “Беларусь 5” пакажа матчы “Тарпеда-БелАЗ” — “Кукесі”
Канал пакажа абодва матчы ў прамым эфіры.
Тэлеканал “Беларусь 5” дамовіўся з албанскай бокам аб абмене трансляцыямі матчаў 1-га кваліфікацыйнага раўнду Лігі Еўропы паміж беларускім “Тарпеда–БелАЗ” і албанскім “Кукесі”, паведамляе football.by.
Такім чынам, абедзве сустрэчы будуць паказаны ў прамым эфіры. Першы матч пройдзе 2 ліпеня ў Тыране. Пачатак — а 19:00. Сустрэча ў адказ адбудзецца праз тыдзень на жодзінскім стадыёне “Тарпеда” і пачнецца ў гэты ж час.
Прамыя трансляцыі на “Беларусь 5” у абодвух выпадках пачнуцца ў 18:55 па беларускім часе.
Фота: offside.by