Тэлеканалу "Белсат" працягнулі фінансаванне на месяц — Рамашэўская
Тэлеканал "Белсат"
Тэлеканалу "Белсат" працягнулі фінансаванне на адзін месяц. Пра гэта ў Фэйсбуку піша дырэктарка тэлеканала Агнешка Рамашэўска.
"А мы ў "Белсаце" пасля 16 гадоў цяжкай працы толькі што атрымалі падаўжэнне свайго "жыцця" на месяц... І мы рады, што хаця б на месяц", — адзначае дырэктарка канала.
Па яе словах, 80% супрацоўнікаў "Белсата" — эмігранты без фінансавай падушкі, а 17 супрацоўнікаў сядзяць у беларускіх турмах.
Рамашэўска заклікае польскіх палітыкаў і калегаў-журналістаў не забываць, што "на ўсход ад нас, проста за плотам працягваецца пажар, напад бандытаў ды іншага кшталту непрыемнасці".
Як распавядала Еўрарадыё, паўмесяца таму ў кіраўніцтва "Белсата" адклікалі фінансавыя паўнамоцтвы. Тэлеканал з'яўляецца структурным падраздзяленнем TVP (грамадская польская тэлевізія), у адносінах якой новы ўрад Польшчы пачаў працэдуру ліквідацыі дзеля рэструктурызацыі.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.