Тэлетрансляцыі матчу “Рунавік” — “Дынама” (Мінск) не будзе

Тэлетрансляцыі матчу “Рунавік” — “Дынама” (Мінск) не будзе

Тэлетрансляцыі паўторнага матчу 1-га кваліфікацыйнага раўнда футбольнай Лігі Еўропы паміж “Рунавікам” і мінскім “Дынама” не будзе. Тэлебачанне Фарэрскіх астравоў не можа забяспечыць беларускі бок тэлекарцінкай, піша “Прессбол”. Гэты паядынак пройдзе 6 ліпеня, у першым матчы “Дынама” выйграла з лікам 2:1.

Што да яшчэ аднаго матчу 1-га кваліфікацыйнага раўнда Лігі Еўропы паміж літоўскай “Судувай” і салігорскім “Шахцёрам”, то яго 6 ліпеня пакажуць у жывым эфіры тэлеканала “Беларусь 5”. Ён пачнецца а 18-й гадзіне ў горадзе Марыямпаль. У першай гульні ў Салігорску была зафіксаваная нулявая нічыя.

“Беларусь 5” праводзіць перамовы адносна паказу хатняга і гасцявога матчаў 2-га кваліфікацыйнага раўнду футбольнай Лігі чэмпіёнаў з удзелам БАТЭ.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі