Тэлевядучы ў жывым эфіры распавёў, што памрэ праз некалькі месяцаў (відэа)
Дэйв Бэнтан працуе на амерыканскім тэлеканале WCIA дзевяць гадоў. Днямі ў пачатку выпуску навінаў ён зрабіў заяву.
"Некалькі тыдняў таму я даведаўся, што ў мяне зноў рак мозга", — сказаў Бэнтан. Аперацыя ўжо не дапаможа, таму жыць яму засталося толькі 4-6 месяцаў. Ён падзякаваў тэлегледачам за падтрымку падчас яго змагання з хваробай ды паабяцаў працягваць працаваць так доўга, наколькі гэта будзе магчыма.
Паведамляецца, што ў Бэнтана ёсць жонка і двое дарослых дзяцей.