Тэракт у Нью-Ёрку здзейсніў ураджэнец Узбекістана, які працаваў кіроўцам у Uber

Тэракт у Нью-Ёрку здзейсніў ураджэнец Узбекістана, які працаваў кіроўцам у Uber

Тэракт у Нью-Ёрку здзейсніў 29-гадовы ўраджэнец Узбекістана Сайфуло Саіпаў, які працаваў кіроўцам у Uber. У Ніжнім Манхэтэне пікап наехаў на раварыстаў і прахожых. Загінулі 8 чалавек (6 памерлі на месцы, двое —  у бальніцы), 11 атрымалі сур’ёзныя траўмы. Сярод загінулых ёсць не толькі амерыканцы, але і грамадзянін Бельгіі і аргентынец, інфармуе “Бі-Бі-Сі”.

Пікап спыніўся толькі пасля таго, як сутыкнуўся са школьным аўтобусам. Пасля гэтага тэрарыст выскачыў з машыны з двума пісталетамі ў руках (адзін быў пнеўматычным, іншы — для гульні ў пейнтбол) і крычаў "Алах акбар!” (у кабіне пасля знайшлі англамоўную запіску з прысягай тэрарыстычнай "Ісламскай дзяржавы"). Паліцэйскія паранілі яго ў жывот і затрымалі. Высветлілася, што ў ЗША мужчына жыў з 2010 года, калі прыехаў з Узбекістана. У Нью-Ёрк ён прыбыў з Тампы (штат Фларыда), аўтамабіль узяў на пракат. Раней мужчына толькі аднойчы меў праблемы з законам — у 2015-м у Пенсільваніі прыцягваўся да адказнасці за парушэнне правілаў дарожнага руху.

Улады кваліфікавалі здарэнне як тэракт. Мяркуецца, што Саіпаў дзейнічаў адзін. Але высвятляецца, пад чыім уплывам ён мог быць. Прэзідэнт ЗША Дональд Трамп у Twitter назваў тэрарыста “хворым і звар’яцелым чалавекам”.

Пазней стала вядома, што Сайфуло Саіпаў працаваў у Uber, прайшоў праверку біяграфічных дадзеных.

Тэракт у Нью-Ёрку здзейсніў ураджэнец Узбекістана, які працаваў кіроўцам у Uber
Ураджэнец Узбекістана Сайфуло Саіпаў. Фота: CBS

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі