ТГ-канал "Чай з малінавым варэннем" прызнаны экстрэмісцкім
"Экстрэмісцкі спіс" папоўніўся яшчэ адной пазіцыяй. Папулярны тэлеграм-канал "Чай з малінавым варэннем" прызнаны экстрэмісцкім.
Як паведамляе ГУБАЗіК МУС, такое рашэнне прыняў суд Цэнтральнага раёна Мінска.
Гэта азначае, што перапост і распаўсюд інфармацыі з гэтага канала можа пагражаць адміністрацыйнай адказнасцю. Згодна з законам чытанне экстрэмісцкага ТГ-канала і падпіска на яго не з'яўляюцца правапарушэннем.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.