TikTok-блогера lexmask затрымалі сілавікі

TikTok-блогера lexmask затрымалі сілавікі

Супрацоўнікі ГУБАЗіК затрымаў TikTok-блогера lexmask, на якога падпісаныя 57,7 тысяч чалавек. Пра гэта сілавікі паведамілі ў сваім тг-канале. 

Па іх словах, блогер "хайпаваў на ваенным канфлікце". Таксама сілавікі напісалі, што спецыялісты дадуць ацэнку "публічным выказванням ціктокера, а таксама згодзе выконваць указанні байпаліцаяў".

У Беларусі не першы раз затрымліваюць TikTok-блогераў за антываенныя выказванні. У красавіку за гэта затрымлівалі трох навучэнак Мінскага дзяржаўнага архітэктурна-будаўнічага каледжа. А некалькі дзён таму 23-гадовай блогершы Марыі Вашчылавай прысудзілі 14 сутак арышту.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі