Ток-шоу Гігіна, ад якога адмовілася АНТ, з’явіцца на тэлеканале “Саюз”

Ток-шоу Гігіна, ад якога адмовілася АНТ, з’явіцца на тэлеканале “Саюз”

Ток-шоу Вадзіма Гігіна “Справа прынцыпу”, ад якога адмовілася АНТ, з’явіцца на тэлеканале “Саюз”. Як паведамляе “Наша ніва”, першае шоу з назвай “Ёсць пытанне” выйдзе ў эфір ужо ў бліжэйшы чацвер. У нашай краіне гэтыя перадачы запісваюцца на базе тэлеканала “Мір”. Вядома, што ў праграме Гігіна будзе шмат гасцей з Расіі. Тэмай для абмеркавання стануць беларуска-расійскія вайсковыя вучэнні “Захад-2017”, якія праходзілі ў верасні.

Пра тое, што на АНТ закрылі штотыднёвае ток-шоу “Справа прынцыпу”, стала вядома 8 верасня. Замест яго з’явілася ток-шоу Дзмітрыя Бачкова “Наша жыццё”. Вадзім Гігін супрацоўнічаў з тэлеканалам АНТ больш за два гады. З 2016-га ён з’яўляецца дэканам філасофскага факультэта БДУ.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі