"Толікі" зарабляюць да 400 еўра з машыны. Як прадаецца чарга на мяжы з Польшчай
Чарга на памежным пераходзе "Брэст"
Значная частка машын, якія стаяць на выезд з Беларусі ў Польшчу, не збіраюцца нікуды выязджаць. Гэта "прадаўцы чаргі" — у чатах іх называюць "толікі".
Яны чакаюць, пакуль хто-небудзь заплаціць, а пасля дазваляюць гэтай машыне ўклініцца ў чаргу на сваё месца. Кошт паслугі — да 400 еўра, у залежнасці ад таго, ці блізка шлагбаўм.
Чарга з пераменным поспехам змагаецца супраць "бізнесоўцаў". Іх здымаюць на відэа, нумары машын перапісваюць, выклікаюць ДАІ.
Калі ж не "набываць чаргу", у чаканні на мяжы можна сёння правесці да 30 гадзінаў. У чатах пішуць, што сітуацыя з пропускам аўтамабіляў крыху паляпшаецца.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.