Толькі адзін дзень у "Белавія" можна купіць квіткі ад 30 еўра


Самалёт "Белавія" ў Нацыянальным аэрапорце / з архіва БЕЛТА
Самалёт "Белавія" ў Нацыянальным аэрапорце / з архіва БЕЛТА

Нацыянальная авіякампанія "Белавія" вырашыла зладзіць рапродаж. Акцыйныя квіткі прапануюцца па 13-ці напрамках, у тым ліку ў Кіеў і Варшаву.

Квіток у Варшаву будзе каштаваць 30 еўра плюс таксы і зборы. Дарога да Кіева абыйдзецца ў 36 еўра плюс таксы і зборы. Самы дарагі з акцыйных білетаў абыйдзецца ў 92 еўра да Дубая. Поўны спіс напрамкаў з коштам квіткоў па акцыі можна знайсці на сайце перавозчыка.

Купіць іх можна толькі 16 лютага. Пры гэтым колькасць такіх бюджэтных квіткоў абмежавана. У авіякампаніі таксама нагадалі аб асаблівых правілах: здаць ці абмяняць такі білет нельга. Грошы могуць вярнуць толькі ў адным выпадку: калі пасажыр захварэў і яму забаранілі ўязджаць у краіну прызначэння.

У "Белавія" таксама нагадалі аб неабходнасці ўважліва вывучыць правілы ўезду ў краіны, куды збіраюцца пасажыры. У некаторых з іх на мяжы могуць спытаць адмоўны PCR-тэст на COVID-19.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі