Томас для Украіны падпісалі ўсе чальцы Сіноду Сусветнага патрыярхату (фота)
9 студзеня ў Стамбуле Томас для Украіны падпісалі ўсе чальцы Сіноду Сусветнага патрыярхату, інфармуе тэлеканал ТСН. Цяпер дакумент аб аўтакефаліі Праваслаўнай Царквы Украіны цалкам аформлены. На працягу некалькіх дзён грамату зноў прывязуць у Кіеў.
Праваслаўная Царква Украіны была створана 15 снежня 2018 года на аб'яднаўчым саборы прадстаўнікоў украінскіх праваслаўных цэркваў. Яе кіраўніком быў абраны мітрапаліт Епіфаній. 6 студзеня Томас падпісаў сусветны патрыярх Варфаламей. Пасля гэтага дакумент на Раство Хрыстова прывозілі ў Кіеў.
tsn.ua