Топ-5 навінаў дня

Топ-5 навінаў дня

Праваабаронцы: Летась у Беларусі сталі штрафаваць у 7 разоў больш

Беларускія праваабаронцы з цэнтра “Вясна” (пазбаўлены афіцыйнай рэгістрацыі ў 2003 годзе) апублікавалі вынікі маніторынгу сітуацыі з правамі чалавека ў Беларусі за 2016 год. У дакладзе адзначаецца, што за гэты перыяд вырасла колькасць смяротных прысудаў, павялічылася лічба штрафаў, але пры гэтым выбары прайшлі без рэпрэсій, а замест сутак актывістаў пачалі актыўна штрафаваць.

Топ-5 навінаў дня
Фота: БЕЛТА

Аляксандр Лукашэнка патрабуе зменшыць бюракратыю пры выдачы зямельных участкаў. Пра гэта кіраўнік Беларусі заявіў на нарадзе, прысвечанай выдачы надзелаў зямлі.

Кіраўнік Беларусі нагадаў, што спачатку гэтыя пытанні жорстка кантраляваліся, а потым кіраўнікі абласцей атрымалі магчымасць самі прымаць рашэнні на месцах. Але ў выніку з'явіліся закінутыя тэрыторыі. Таму Лукашэнка вярнуў выдачу ўчасткаў пад свой кантроль.

Топ-5 навінаў дня

Дэпутат Палаты прадстаўнікоў, сябра Аб’яднанай грамадзянскай партыі Ганна Канапацкая звярнулася ў Цэнтрвыбаркам з просьбай уключыць яе ў склад экспертнай групы, якая будзе разглядаць рэкамендацыі АБСЕ па пытаннях выбарчага заканадаўства. Адпаведны ліст дэпутат накіравала старшыні ЦВК Лідзіі Ярмошынай 16 студзеня. А ўжо ў сераду Канапацкая атрымала адказ на свой зварот.

Топ-5 навінаў дня
Андрэй Шорац і Ніл Ушакоў прэзентавалі лагатып чэмпіянату свету. Фота: БЕЛТА

Беларусь і Латвія падалі сумесную заяўку на правядзенне хакейнага чэмпіянату свету 2021 года. Пра гэта было аб'яўлена ў чацвер на прэс-канферэнцыі ў мінскай ратушы. На ёй прысутнічалі старшыня Мінгарвыканкама Андрэй Шорац, мэр Рыгі Ніл Ушакоў ды іншыя высокія чыноўнікі

Рыжскі мэр гаварыў пра тое, што сумесная заяўка Беларусі і Латвіі мае палітычны сэнс, гэта важны сігнал, каб Беларусь і ЕС сябравалі і ўмацоўвалі адносіны. Шорац заявіў, што чэмпіянат свету будзе праведзены на самым высокім узроўні.

Топ-5 навінаў дня
Фота: сервера.укр

Сайт Беларускай асацыяцыі журналістаў трапіў пад магутную DoS-атаку.

Як паведамляе прэс-служба БАЖ, з невядомых ip-адрасоў на сайт масава дасылаліся памылковыя запыты. У выніку сервернае абсталяванне пачало даваць збоі, не вытрымаўшы нагрузкі. Аднавіць працу сайта ўдалося зранку 19 студзеня, прымусова закрыўшы некаторыя формы зваротнай сувязі на сайце.

Слухаць цалкам:

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі