Топ-5: навіны 2 чэрвеня

Топ-5: навіны 2 чэрвеня

“Падмяняе сабой дзяржаўны СМІ” ― блогера параўналі з БТ і збіраюцца судзіць

Гомельскага блогера Максіма Філіповіча прыраўнялі да СМІ і цяпер будуць судзіць.

Міліцыянтам не спадабаліся відэаролікі, якія актывіст размяшчаў на сваім канале ў Youtube, і на яго склалі пратакол.

У гэтым дакуменце сцвярджаецца, што Філіповіч — настолькі ўплывовы чалавек, што "фактычна падмяняе сабой дзяржаўны СМІ”. 

Топ-5: навіны 2 чэрвеня

Сёлета на цэнтралізаванае тэставанне запісаліся 92 274 чалавекі. Такую лічбу назваў дырэктар Рэспубліканскага інстытута кантролю ведаў Мікалай Фяськоў. Па яго словах, гэта на 8,5 тысяч менш, чым летась.

Пры гэтым толькі 40% абітурыентаў зарэгістраваліся на ЦТ па чатырох прадметах. Такое новаўвядзенне дзейнічае толькі з гэтага года. 

Топ-5: навіны 2 чэрвеня
Фота з архіву Еўрарадыё

Мінкульт атрымаў 26 заявак на конкурс па помніку ў Курапатах. Пра гэта паведамляецца ў афіцыйным адказе, які ведамства даслала на адрас Еўрарадыё. Дакумент падпісала першая намесніца міністра Ірына Дрыга.

Як гаворыцца ў адказе, Міністэрства культуры таксама атрымала альтэрнатыўныя прапановы наконт увекавечвання "Курапатаў". Акрамя таго, з’явіліся просьбы вынесці на грамадскае абмеркаванне ўсталяванне помніка.

Таму, каб развязаць спрэчныя пытанні, Мінкульт вырашыў, што пададзеныя на конкурс праекты разгледзіць спецыяльна створаная грамадская група.

Топ-5: навіны 2 чэрвеня
Фота: Reuters

Замест таго каб выконваць свае абяцанні і рабіць Амерыку вялікай, Дональд Трамп сам аддае сусветнае лідарства іншым краінам — найперш Кітаю. Такое меркаванне ў гутарцы з Еўрарадыё выказала экспертка па кліматычнай палітыцы Настасся Бекіш. Такім чынам яна пракаментавала выхад ЗША з Парыжскага пагаднення.

Нагадаем, што Парыжскае пагадненне з 2015 года рэгулюе зніжэнне вуглякіслага газу ў атмасферы. Напярэдадні прэзідэнт ЗША Дональд Трамп заявіў пра выхад Амерыкі з гэтага пагаднення. 

Топ-5: навіны 2 чэрвеня

Лявон Вольскі даў эксклюзіўнае інтэрв’ю для Еўрарадыё. У ім музыка, які пасля вялікага перапынку днямі выступіў у Мінску, распавёў пра сваё жыццё, творчасць, будучыя альбомы і забароны ў Беларусі, праз якія ён шмат гадоў не мог даваць канцэрты ў нашай краіне.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі