Традыцыйнага пятнічнага брыфінгу Мінздароўя сёння не будзе

Традыцыйнага пятнічнага брыфінгу Мінздароўя сёння не будзе

Традыцыйнага пятнічнага брыфінгу Мінздароўя сёння не будзе. Ужо другі тыдзень запар ён не адбываецца. На мінулым тыдні пятніца 1 мая была дзяржаўным выхадным і брыфінгу таксама не было.

“У МЗ усе раз'ехаліся, няма каму праводзіць”, — растлумачыла прэс-сакратарка Мінздароўя Юлія Барадун

Гэта значыць, што сёння мы таксама не даведаемся пра статыстыку распаўсюджвання COVID-19 па рэгіёнах, якую звычайна агучвалі на такіх брыфінгах. Таксама мы не даведаемся адказу на пытанне, што адбылося з тэстамі з 4 да 5 мая, калі іх не рабілі. Апошні раз пра сітуацыю ў абласцях расказвалі 24 красавіка. 

Апошні брыфінг Міністэрства аховы здароўя пра сітуацыю з каранавірусам у Беларусі адбыўся 24 красавіка. Тады намеснік міністра аховы здароўя Алена Богдан выказала спачуванні сваякам памерлых ад каранавіруса.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі