Траіх жлобінцаў падазраюць у паклёпе на начальніка міліцыі

Траіх жлобінцаў падазраюць у паклёпе на начальніка міліцыі

У Жлобіне 8 кастрычніка затрымалі траіх чалавек — іх падазраюць у паклёпе на начальніка мясцовай міліцыі. З гэтай нагоды пачатая крымінальная справа.

Работніцы Беларускага металургічнага завода, сёстры Сняжана Пагодзіна і Святлана Зыль трапілі ў міліцыю з працы. Дома ў іх прайшлі ператрусы. Міліцыя забрала ноўтбукі, планшэты, тэлефоны. Сняжану ўвечары адпусцілі, а Святлану пакінулі ў ізалятары часовага ўтрымання.

У каментары Радыё "Свабода" Сняжана Пагодзіна расказала, што яе дапытвалі сем чалавек. Жанчына адмовілася сведчыць супраць сябе.
 
"Мне казалі: "Прызнайся, іншыя ўжо прызналіся!" — але ў чым? Нібыта нехта недзе распаўсюдзіў асабістыя даныя ці міліцыянтаў, ці начальніка іх. Пыталіся, якія групы ў тэлеграме я ведаю, ці ведаю "Свободный Жлобин" і "Каратели Беларуси", ці даваў мне хто заданне збіраць інфармацыю пра міліцыю. Шчыра — я не ведаю, чаму яны прыйшлі менавіта да мяне з такімі пытаннямі", — прызнаецца жанчына.

Раней да яе на працы ўзнікалі пытанні за запісы ў Інстаграме кшталту "Верым, можам, пераможам".

Акрамя сясцёр у ІЧУ забралі яшчэ аднаго работніка БМЗ Вячаслава Петрачэнку. Дома ў яго адбыўся ператрус. 11 верасня Петрачэнку судзілі за ўдзел у акцыі пратэсту, але тады суд яго апраўдаў.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі