Трактар змяў каўшом маршрутку з рэкламай выдалення ўвагнутасцяў
Фота: vk.com/gomelchp
На вуліцы Савецкай — адной з цэнтральных у Гомелі — трактар зачапіў каўшом маршрутнае таксі. Кур'ёз сітуацыі ў тым, што на борце маршруткі размешчаная рэклама выдалення ўвагнутасцяў.
Маршрутка атрымала сур'ёзныя пашкоджанні: у яе разбітыя шыбы і змятыя дзверы. Выдаленне ўвагнутасцяў будзе вельмі дарэчы!
Фото: vk.com/gomelchp