Трамп анансаваў сустрэчу з Зяленскім

Апошні раз Зяленскі і Трамп сустракаліся, калі Трамп займаў пасаду прэзідэнта ЗША

Апошні раз Зяленскі і Трамп сустракаліся, калі Трамп займаў пасаду прэзідэнта ЗША / The White House from Washington

Дональд Трамп анансаваў сустрэчу з прэзідэнтам Украіны Уладзімірам Зяленскім, які зараз знаходзіцца ў ЗША. Учора Зяленскі сустракаўся з прэзідэнтам ЗША Джо Байдэнам і кандыдатам ад Дэмакратычнай партыі на прэзідэнцкіх выбарах 5 лістапада Камалай Харыс. Па выніках сустрэчы Байдэн аб'явіў аб прадастаўленні Кіеву новай ваеннай дапамогі на суму больш за 8 мільярдаў долараў.

Пасля гэтага аб рашэнні сустрэнецца з Зяленскім публічна заявіў і Трамп. Хоць раней ён крытыкаваў Зяленскага і выказваў сумневы ў здольнасці Кіева выйграць вайну з Расіяй, нагадвае Reuters. Агенцтва адзначае, што Зяленскі даўно шукаў сустрэчы з Трампам. Яны размаўлялі па тэлефоне ў ліпені, але не сустракаліся асабіста з таго часу, як у Трампа скончыўся тэрмін прэзідэнцкіх паўнамоцтваў.

"Прэзідэнт Зяленскі папрасіў аб сустрэчы са мной, і я сустрэнуся з ім заўтра раніцай каля 9:45 у Trump Tower" у Нью-Ёрку, сказаў Трамп. Адзін з журналістаў спытаў Трампа, ці давядзецца Украіне адмовіцца ад якой-небудзь часткі сваёй тэрыторыі, каб дасягнуць мірнага пагаднення з Масквой. Трамп не выключыў гэтага. "Паглядзім, што будзе", сказаў ён.

Камала Харыс, якая раней сустрэлася з Зяленскім, паабяцала Украіне падтрымку. У сваёй заяве яна завуаліравана папракнула Трампа. Яна сказала, што тыя, хто хацеў бы, каб Украіна абмянялася тэрыторыямі з Расіяй у абмен на мір, падтрымліваюць "прапановы аб капітуляцыі".

Прэзідэнцкія выбары ў ЗША пройдуць 5 лістапада.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі