Трамп бачыць адну з прычын масавых расстрэлаў у ЗША ў відэагульнях

Трамп бачыць адну з прычын масавых расстрэлаў у ЗША ў відэагульнях

Прэзідэнт ЗША Дональд Трамп у сваім звароце да нацыі гаварыў пра праблему масавых забойстваў. Чарговая трагедыя здарылася 3 жніўня ў горадзе Эль-Паса ў Тэхасе, дзе мужчына ў гандлёвым раёне застрэліў з вінтоўкі два дзясяткі чалавек, амаль тры дзясяткі атрымалі раненні. Пазней ў Дэйтане ў штаце Агаё ахвярамі яшчэ аднаго стралка сталі 9 чалавек, 26 былі параненыя.

Трамп заявіў, што злачынствы на глебе нянавісці павінны карацца смяротным пакараннем. "Наша краіна павінна ў адзіным парыве асудзіць расізм, фанатызм і ідэю перавагі белай расы, цытуе словы прэзідэнта "Голас Амерыкі". — Над гэтымі згубнымі ідэалогіямі трэба атрымаць перамогу. Нянавісці не месца ў Амерыцы".

У сваім выступе Дональд Трамп гаварыў пра праблемы псіхічнага здароўя, гвалту ў СМІ і відэагульнях. Ён папярэдзіў пра "небяспекі, звязаныя з інтэрнэтам і сацсеткамі". Амерыканскі прэзідэнт выступіў за ўвядзенне законаў, якія своечасова дапамогуць выяўляць асобаў, схільных да здзяйснення масавых забойстваў, не дазволяць ім атрымаць зброю.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі