Трамп пацвердзіў намер паўдзельнічаць у прэзідэнцкіх выбарах 2024 года
Дональд Трамп / Reuters
Дональд Трамп пацвердзіў намер паўдзельнічаць у прэзідэнцкіх выбарах 2024 года. "Каб зноў зрабіць Амерыку вялікай", — так патлумачыў гэта экс-прэзідэнт ЗША.
Як паведамляе "Голас Амерыкі", Трамп зрабіў заяву у аўторак вечарам у сваёй рэзідэнцыі ў Фларыдзе, "у надзеі апярэдзіць патэнцыйных супернікаў-рэспубліканцаў". Перад гэтым яго памочнікі падалі дакументы на прэзідэнцкую заяўку.
Рашэнне Дональда Трампа ўдзельнічаць у прэзідэнцкіх выбарах было агучана пасля прамежкавых выбараў у Кангрэс, вынікі якіх расчаравалі рэспубліканцаў. Частка іх вінаваціць у гэтым менавіта Трампа.
Магчымымі сапернікамі Дональда Трампа сярод рэспубліканцаў называюць 63-гадовага былога віцэ-прэзідэнта Майка Пенса і 44-гадовага губернатара Фларыды Рона Дэсанціса.
Трампу 76 гадоў. Ён быў прэзідэнтам ЗША ў 2017-2021 гадах.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.