Трамп разарваў адносіны з Сусветнай арганізацыяй аховы здароўя

Прэзідэнт ЗША Дональд Трамп / Reuters
Прэзідэнт ЗША Дональд Трамп / Reuters

Прэзідэнт ЗША Дональд Трамп абвясціў, што разрывае афіцыйныя адносіны з Сусветнай арганізацыяй аховы здароўя. Грошы, якія ЗША плацілі СААЗ будуць перанакіраваныя ў іншыя арганізацыі, паведамляе Reuters.

На думку Трампа, Кітай цалкам кантралюе СААЗ, нягледзячы на ​​тое, што той плаціць толькі 40 мільёнаў долараў у год  у той час, як ЗША штогод дае арганізацыі 450 мільёнаў.

19 мая Трамп запатрабаваў, каб СААЗ даказала сваю незалежнасць ад Кітая, і прыгразіў пазбавіць арганізацыю фінансавання, калі тая не пагодзіцца на структурныя рэформы. Зараз прэзідэнт ЗША заявіў, што Сусветная арганізацыя аховы здароўя не змагла ажыццявіць патрабаваныя ад іх рэформы.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі