Трамп заявіў пра адказнасць КНР за COVID-19

Трамп заявіў пра адказнасць КНР за COVID-19

Дональд Трамп заявіў пра адказнасць КНР за COVID-19. 22 верасня амерыканскі прэзідэнт выступіў на Генеральнай асамблеі ААН. Паводле яго слоў, Кітай трэба прыцягнуць да адказнасці за распаўсюд каранавіруса (за недастатковыя захады па лакалізацыі) і ўтойванне інфармацыі. У сваёй прамове Трамп гаварыў пра яго, як пра "кітайскі вірус".

Выступ Дональда Трампа быў паказаны па відэа. У зале на 75-й сесіі Генасамблеі ААН прысутнічалі толькі генсакратар ААН Антонію Гутэрыш і пастаянныя прадстаўнікі краін.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі