Транс-пераход, ціск і эміграцыя: гісторыя беларуса Марата і яго дзяцей
Гісторыя транс-персоны Марата
37-гадовы беларус Марат прайшоў праз мноства выпрабаванняў, каб зрабіць транс-пераход, але потым сутыкнуўся з ціскам, пагрозамі і бясконцай беларускай бюракратыяй.
У краіне працэдура змены полу легальная, але за апошнія два гады адмоваў стала каля 80%. Марат падзяліўся з Еўрарадыё гісторыяй свайго жыцця, барацьбы за ідэнтычнасць, транс-пераходу, ціску на дзяцей і эміграцыю.
Пра дзяцінства
Пачнём з таго, што я такім нарадзіўся, але ў жаночым целе.
У дзяцінстве я ідэнтыфікаваў сябе як хлопчыка, гаварыў пра сябе ў мужчынскім родзе. Сябры вечна жартавалі, што я падобны да хлопца, бабуля ўсё жыццё казала, што мне трэба было пацаном нарадзіцца.
Дзядуля па іншай лініі вучыў мяне мужчынскаму рамяству: стамескай карыстацца, дрэва апрацоўваць, рамантаваць нешта, але пры гэтым увесь час прыгаворваў: "Не забывай: ты дзяўчынка".
Я хадзіў у мужчынскай вопратцы, тусаваўся з хлопцамі, дзявочыя размовы пра касметыку мне былі зусім не цікавыя, хоць сяброўкі ў мяне былі. У мяне былі спробы рабіць макіяж, пазногці. Але якія там пазногці, калі мне ў машыне калупацца трэба?
Мары пра пераход
У студэнцкія гады я пазнаёміўся з хлопцам і выпадкова аказалася, што мы чакаем папаўнення. Рабіць аборт па тэрмінах было позна, і нас стала трое, а крыху пазней нарадзілася і другое дзіця.
Прайшло яшчэ некалькі гадоў, з мужам я развёўся. Неяк лазіў у інтэрнэце і наткнуўся на артыкул пра трансгендарносць. У той момант я ўсвядоміў, што гэта менавіта той кавалак пазла, якога не хапала. Гэта быў адказ на ўсе пытанні.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.