Трэці новы фігурант "чорнага спісу" Еўрасаюза — турэмшчык з Мазыра
Гэта намеснік начальніка Мазырскай калоніі Аляксандр Лапатка.
У абноўлены "чорны спіс" ЕС ўвайшлі тры беларускія службоўцы. Спачатку беларускія СМІ паведамілі сёння імёны двух з іх — гэта начальнік Бабруйскай папраўчай калоніі №2 Аляксандр Какунін і яго намеснік Юрый Трутко.
Пазней высветлілася, што спіс папоўніў таксама намеснік начальніка Мазырскай калоніі Аляксандр Лапатка. Ён там знаходзіцца пад 118-м нумарам, побач з Аляксандрам Лукашэнкам. Падставай для ўключэння ў спіс называецца негуманнае абыходжанне з палітвязнем Змітром Дашкевічам, у тым ліку ўжыванне катаванняў і адмова ў сустрэчах з адвакатам. "Аляксандр Лапатка выкарыстоўваў пагрозы фізічнага і сэксуальнага гвалту для таго, каб прымусіць зняволенага падпісаць прашэнне пра памілаванне", — гаворыцца ў дакуменце.
Нагадаем, што на знак пратэсту супраць бесчалавечнага ўціску год таму Дашкевіч абвяшчаў галадоўку ў Мазырскай калоніі.
Дашкевіч: Аляксандр Лапатка — адзін з самых адэкватных у турэмнай сістэме
У "чорны спіс" дадалі начальніка бабруйскай калоніі і яго намесніка
Начальнік калоніі пра патрапленне ў “чорны спіс” даведаўся ад журналістаў
Дакумент Савета ЕС з "чорным спісам" можна паглядзець тут.
Спіс з 13 чалавек, якіх выключылі з "чорнага спісу" ЕС
Фота — platformarb.com
Афіцыйны часопіс ЕС апублікаваў новы варыянт беларускага "чорнага спісу"