Трэцяя лінія мінскага метро прапрацавала менш за суткі
Станцыя метро "Юбілейная плошча"/ t.me/minskoemetro
8 лістапада ў 11:10 "у мэтах забеспячэння бяспекі пасажыраў" на ўваход і выхад былі зачыненыя ўсе станцыі трэцяй лініі мінскага метро. Трэцюю лінію адкрылі днём раней, яна прапрацавала менш за суткі.
Таксама зачыненыя станцыі "Кастрычніцкая", "Купалаўская", "Плошча Перамогі", "Няміга", "Фрунзенская". Цягнікі на іх не спыняюцца. На станцыі "Плошча Леніна" не працуе уваход з боку Плошчы Незалежнасці, цягнікі тут таксама не спыняюцца. У сваім Telegram-канале метрапалітэн выбачаецца за часовыя нязручнасці.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.