Трэцюю галінку мінскага метро пабудуюць па французскай тэхналогіі

Кантракт на пастаўку абсталявання з французамі падпісала УП “Мінскметрабуд”. Аб’ем кантракту — 11,5 мільёна еўра. На такую суму беларускі бок закупіць тунелеправодны комплекс з перыферыйным абсталяваннем, інфармуе БЕЛТА.



Упершыню ў гісторыі будавання метро ў Мінску будзе прыменены механізаваны праходны комплекс. Дзякуючы яму хуткасць пракладкі перагонных тунеляў дасягне 250 метраў у месяц. Дагэтуль пракладвалі толькі 40-70 метраў штомесяц.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі