Турфірмы пра паездку ў Крым праз Расію: Ніякіх праблем у вас не будзе!

Турфірмы пра паездку ў Крым праз Расію: Ніякіх праблем у вас не будзе!

Трэці турыстычны сезон тэрыторыя Крыма лічацца Украінай часова акупаванай. Гэта значыць, што праехаць туды праз Украіну можна толькі па спецыяльным дазволе. Але беларускія турфірмы працягваюць вазіць турыстаў на адпачынак праз Расію.

У адной з турфірм спрабуем замовіць падарожжа ў Крым на сярэдзіну ліпеня.

"Можам прапанаваць вам Судак, пансіянат. Будзе 485 долараў з чалавека з сняданкамі на 10 дзён у сярэдзіне ліпеня", — апісваюць у турфірме. За такія грошы можна і ў Балгарыю, і ў Турцыю, і ў Грузію.

Тут абяцаюць, што праблем пасля Крыма не будзе.

У іншай турфірме запэўніваюць, што праблемы могуць узнікнуць толькі, калі заехаць у Крым праз Расію, а вяртацца праз Украіну.

"Вельмі шмат глядзяць Крым, але слаба афармляюцца. Але попыт ёсць. Калі людзі едуць праз Расію і вяртаюцца праз Расію, ніякіх праблем не будзе. Бо мы ездзім праз Краснадарскі край", — запэўніваюць у турфірме.

Але ў беларускага Міністэрства замежных спраў іншая пазіцыя: паездка ў Крым праз Расію можа мець наступствы.

"Пры наведванні Крыма праз тэрыторыю Расійскай Федэрацыі грамадзянам Беларусі варта мець на ўвазе, што гэта можа паслужыць падставай для адмовы ва ўездзе названым грамадзянам на тэрыторыю Украіны і прыцягнення іх да адміністрацыйнай адказнасці ў адпаведнасці з украінскім заканадаўствам",гаворыць прэс-сакратар МЗС Дзмітрый Мірончык.

Турфірмы пра паездку ў Крым праз Расію: Ніякіх праблем у вас не будзе!

МЗС нагадаў беларусам, што паездкі ў Крым пагражаюць адказнасцю ва Украіне

У прыватнасці, за паездкі ў Крым праз Расію беларускіх грамадзян могуць не пусціць ва Украіну. 

Міністэрства спорту і турызму таксама дае рэкамендацыі наконт паездак у Крым:

"Украінскае заканадаўства не мянялася. І мы інфармавалі нашых грамадзян, што пасля ў іх могуць быць праблемы з паездкай ва Украіну".

Пакуль вядома толькі пра адзін гучны выпадак. Беларускага музыканта Макса Каржа не пусцілі ва Украіну, магчыма, з-за ранейшага канцэрта ў Крыме.

Летась з Беларусі выехала 533 тысячы турыстаў. Найбольш ездзілі ў Расію, Балгарыю, Грэцыю, Егіпет, Іспанію, паведамляе Белстат.

Турфірмы пра паездку ў Крым праз Расію: Ніякіх праблем у вас не будзе!

Макса Каржа маглі не пусціць ва Украіну з-за канцэрта ў Крыме

На youtube ёсць некалькі відэа з канцэрта ў Севастопалі, які адбыўся 2 жніўня 2015 года.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі