Туркменскія дыпламаты ў Маскве абвяргаюць звесткі пра смерць Бердымухамедава

Гурбангулы Бердымухамедаў / Reuters
Гурбангулы Бердымухамедаў / Reuters

Чуткі пра смерць прэзідэнта Туркменістана Гурбангулы Бердымухамедава не адпавядаюць рэчаіснасці. Пра гэта са спасылкай на туркменскую амбасаду ў Маскве піша ТАСС.

"Гэта абсалютная хлусня, — сказаў прадстаўнік амбасады. — Мы абвяргаем гэтыя паведамленні".

Удзень 21 ліпеня расійская радыёстанцыя "Говорит Москва" паведаміла пра смерць Бердымухамедава. Выданне спаслалася на палітолага Аслана Рубаева. Ён, у сваю чаргу, абапіраўся на крыніцы ў Ашхабадзе, якія сцвярджалі, што прэзідэнт Туркменістана памёр ад вострай нырачнай недастатковасці.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі