Турыст заяўляе, што зняў момант падзення Шумахера на горных лыжах

Па словах мужчыны, імя якога не называецца, ён знаходзіўся на горналыжнай трасе ў некалькіх метрах ад месца падзення і здымаў на відэакамеру сваю сяброўку. Ён сцвярджае, што на заднім плане можна ўбачыць, як лыжнік спускаецца па непадрыхтаваным спуску паміж дзвюх трас і падае. Па словаў мужчыны, які звярнуўся ў нямецкую газету Spiegel у пятніцу, гэтым лыжнікам быў Міхаэль Шумахер. Ён дадаў, што лыжнік “спускаўся расслаблена”, з хуткасцю не болей за 20 кіламетраў на гадзіну.  



Выданне адзначае, што паказанні меркаванага сведкі пацвярджаюць звесткі, агучаныя менеджэрам гоншчыка Сабінай Кем. У той самы час брытанская газета Times паведаміла, што ён спускаўся з хуткасцю каля 100 кіламетраў на гадзіну.



Уладальнік відэазапісу заявіў, што перадасць матэрыял французскай пракуратуры, якая расследуе абставіны здарэння. Следчыя органы Францыі ўжо вывучаюць камеру, якая была падключаная да шлема Шумахера.


Катаючыся на лыжах у Мерыбеле (Францыя), знакаміты гоншчык Міхаэль Шумахер ударыўся галавой аб камяні. Ужо некалькі дзён ён знаходзіцца ў стане комы ў адной з лякарняў Грэнобля.

Відэа з камеры, усталяванай на шлеме Шумахера.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі