Tut.by: па "справе медыкаў" затрыманы кіраўнік прыватнай аптэчнай сеткі Томчын

Tut.by: па "справе медыкаў" затрыманы кіраўнік прыватнай аптэчнай сеткі Томчын

Па "справе медыкаў" затрыманы старшыня савета дырэктароў буйной прыватнай аптэчнай сеткі "Аптека групп" Леанід Томчын. Бізнесмена падазраюць у дачы хабару. Пра гэта паведамляе партал tut.by, які спасылаецца на свае крыніцы. Затрыманне адбылося ў панядзелак, 20 жніўня. Афіцыйнай інфармацыі пакуль няма. У офісе аптэчнай сеткі яе кіраўнік адсутнічае.

Томчыну 48 гадоў. Ён займае 33-е месца ў топ-200 самых уплывовых беларускіх бізнесменаў, які склаў "Ежедневник". Бізнесмен — старшыня Віцебскай іудзейскай абшчыны.

Затрыманні па "справе медыкаў" прайшлі ў Беларусі ў пачатку лета. Сярод тых, хто трапіў у СІЗА КДБ, апынуўся і намеснік міністра аховы здароўя Ігар Ласіцкі. Нядаўна некаторым затрыманым змянілі меру стрымання і выпусцілі са следчага ізалятара.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі