"Творчая кухня": шорт-лістары прэміі Гедройца Сяргей Абламейка і Таня Скарынкіна

"Творчая кухня": шорт-лістары прэміі Гедройца Сяргей Абламейка і Таня Скарынкіна

Сёння ў нас на "Творчай кухні" Сяргей Абламейка і Таня Скарынкіна. Абодва госці — шорт-лістары прэміі Гедройца 2021 года. Але яднае іх не толькі гэта.

Кніга гісторыка Сяргея Абламейкі "Каліноўскі і палітычнае нараджэнне Беларусі" — гэта нон-фікшн. Фактычна — аналіз 200 гадоў беларускай гісторыі ў вялікім маштабе. У пісьменніцы Тані Скарынкінай кніга таксама гістарычная. Але, груба кажучы, у малым маштабе. "Райцэнтр" — гэта спроба ўратаваць нераспаведзеныя гісторыі жыхароў Смаргоні ад знікнення ў хаосе сучаснасці. Карацей, вялікая гісторыя і маленькія гісторыі.

"Творчая кухня" — сумесны праект Еўрарадыё і Беларускага ПЭН-цэнтра. Гэта праграма, дзе літаратары дзеляцца сваёй творчасцю анлайн: чытаюць вершы, прозу, пераклады, спяваюць, расказваюць пра жыццё падчас пандэміі і грамадска-палітычнага крызісу і адказваюць на пытанні.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі