У 2014 годзе таксісты перавезлі ў Беларусі больш за 12 млн чалавек

У 2014 годзе беларускія транспартнікі перавезлі 2 мільярды 255 мільёнаў 400 тысяч 900 чалавек. Гэта на 8% меней, чым у 2013 годзе.

Найбольш пасажыраў перавезлі аўтобусы — 1,3 мільярда, тралейбусы — амаль паўмільярда, таксі больш за 12 мільёнаў, чыгунка перавезла больш за 91 мільён пасажыраў, а самалёты — амаль 2 мільёны чалавек.

Пасажырскім транспартам у Беларусі ў 2014 годзе штодзень карысталіся каля 6,2 млн чалавек.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі