У 2017 годзе дзяцей абароняць ад шкоднай інфармацыі. Што гэта значыць?

У 2017 годзе дзяцей абароняць ад шкоднай інфармацыі. Што гэта значыць?

Ад ліпеня 2017 года выдаўцы, рэкламісты і рэдактары СМІ павінныя будуць маркіраваць свой прадукт адпаведнымі значкамі — "0+" (без абмежаванняў), "6+" (для тых, хто мае шэсць і больш гадоў), "12+", "16+" і "18+".

Новыя пазнакі павінныя быць пастаўленыя на друкаваных выданнях і відэапрадукцыі. Узроставыя абмежаванні плануецца прысвойваць нават інтэрнэт-сайтам і матэрыялам, выстаўленым на сайтах. Такая сістэма ўжо працуе, напрыклад, на сайтах бровараў.

 

Якая інфармацыйная прадукцыя, згодна з новым законам, можа нашкодзіць дзецям?

1. Здольная негатыўна паўплываць на здароўе, а таксама фізічнае, маральнае і духоўнае развіццё дзяцей.

2. Якая выклікае жаданне ўжываць алкагольныя і слабаалкагольныя напоі, піва, спажываць наркатычныя сродкі, псіхатропныя рэчывы і тытунёвыя вырабы.

3. Заахвочвае да здзяйснення злачынства ці іншага грамадсканебяспечнага ўчынку, у тым ліку да заняткаў прастытуцыяй, жабравання, бадзяжніцтва, удзелу ў азартных гульнях.

4. Станоўча ацэньвае злачынства ці ідэалізуе злачынцаў, заахвочвае паводзіны, якія ўшчамляюць чалавечую годнасць, у тым ліку здзяйсненне гвалтоўных дзеянняў у дачыненні да людзей або жывёлаў.

5. Якая адлюстроўвае здзекі з чалавека або прыніжэнне ў сувязі з этнічным паходжаннем, нацыянальнай, расавай, рэлігійнай, моўнай, палавой прыналежнасцю, перакананнямі ці поглядамі, сацыяльным становішчам ці захворваннем.

6. Якая заахвочвае, або станоўча ацэньвае жорсткасць, фізічны, псіхічны, сэксуальны гвалт, сэксуальную эксплуатацыю, сэксуальныя адносіны з удзелам дзяцей.

7. Заахвочвае да нанясення цялесных пашкоджанняў або самагубства, апісвае сродкі або акалічнасці самагубства.

8. Якая змяшчае методыкі альбо іншыя матэрыялы пра спосабы вырабу небяспечных для жыцця і здароўя людзей прадметаў і іх выкарыстання.

9. Заахвочвае звычкі, якія супярэчаць фармаванню здаровага ладу жыцця.

10. Змяшчае нецэнзурныя словы і выразы.

11. Дыскрэдытуе інстытут сям'і і шлюбна-сямейныя адносіны.

12 Змяшчае парнаграфічныя матэрыялы і (або) эротыку.

У 2017 годзе дзяцей абароняць ад шкоднай інфармацыі. Што гэта значыць?

О внесении изменений и дополнений в некоторые законы Республики Беларусь

Каждый ребенок имеет право на защиту его чести и достоинства, охраняемых Конституцией Республики Беларусь.

Што можна не пазначаць знакамі "0+", "6+" і іншымі?

1. Тэле- і радыёперадачы, якія транслююцца ў жывым эфіры.

2. Перадачы інфармацыйна-аналітычнага, інфармацыйнага, культурнага, адукацыйнага, спартыўнага і духоўна-асветніцкага характару.

3. Замежныя праграмы, якія транслююцца ў Беларусі без змены формы або зместу.

4. Газеты і часопісы агульнапалітычнага, навуковага, масава-палітычнага, афіцыйнага, духоўна-асветніцкага, даведачнага, культурна-асветніцкага, статыстычнага характару.

5. Iнфармацыйных паведамленняў i матэрыялаў, якія распаўсюджваюцца праз інтэрнэт.

 

Як гэта будзе выглядаць на практыцы?

Дакладна сказаць цяжка. З выключэнняў відавочна, што суправаджаць спецыяльнымі  пазнакамі навіны (напрыклад, крымінальныя) на інфармацыйных сайтах пасля 1 ліпеня будзе не трэба. У той жа час у законе гаворыцца, што абмежаванне закранае і інтэрнэт, а адрозніць інфармацыйнае паведамленне ад іншага кантэнту не заўсёды проста.

На замежныя кнігі і часопісы знакі накшталт "6+" будуць ставіць тыя юрыдычныя асобы, якія прывозяць іх у Беларусь.

 

Хто будзе вырашаць, якія канкрэтна пазнакі ставіць?

У Мінінфармацыі Еўрарадыё расказалі, што Савет міністраў павінен распрацаваць крытэры, згодна з якімі будуць расстаўляцца ўсе ўзроставыя пазнакі. Таксама плануецца, што ў Беларусі створаць спецыяльны кансультацыйны савет. Аднак яго рашэнні будуць насіць рэкамендацыйны характар.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі