У 2018 годзе ў Мінску зарэгістравалі 840 карупцыйных злачынстваў
У 2018 годзе ў Мінску зарэгістравалі 840 карупцыйных злачынстваў. Яны былі здзейснены ў сферы будаўніцтва, прамысловасці, транспарту і дзяржаўнага кіравання. Пра гэта ў чацвер на прэс-канферэнцыі паведаміў пракурор горада Мінска Сяргей Хмарук. Паводле яго слоў, сёлета зарэгістраваных карупцыйных злачынстваў стала больш на 22.
У 2015-2017 гадах у Мінску была тэндэнцыя зніжэння колькасці ўлічаных карупцыйных злачынстваў. Гэтая "станоўчая дынаміка" скончылася ў 2018-м. Хмарук кажа, што асаблівая ўвага надаецца распрацоўцы і рэалізацыі мераў па прафілактыцы карупцыйных злачынстваў. У наступным годзе чыноўнікі праслухаюць лекцыі па недапушчэнні карупцыі.