У 2021 годзе беларусы ездзілі ва Украіну менш, чым у "кавідным" 2020-м

У 2021 годзе беларусы ездзілі ва Украіну менш, чым у "кавідным" 2020-м

Па колькасці грамадзян, які прыехалі ва Украіну ў 2021 годзе, Беларусь заняла чацвёртае месца — пасля Малдовы, Расіі і Польшчы. Такую статыстыку дае Дзяржаўная памежная служба Украіны (ДПСУ).

"У 2021 годзе зафіксавалі на ўезд ва Украіну 272 тысячы, а на выезд — 263 тысячы", — паведаміў прэс-сакратар ДПСУ Андрэй Дземчанка.

У каментары радыё, прызнанаму ў Беларусі экстрэмісцкім, Дземчанка патлумачыў, што памежная служба падлічвае не колькасць грамадзян, якія ўехалі на тэрыторыю Украіны, а колькасць перасячэнняў мяжы беларускімі грамадзянамі. Пры гэтым статыстыка збіраецца з усёй украінскай мяжы, а не толькі з супольнай беларуска-зкраінскай часткі.

22 беларусы, кажа Дземчанка, пры перасячэнні мяжы падалі заявы на атрыманне статусу ўцекача або дадатковай абароны ўкраінскай дзяржавы. "Пасля такіх заяваў грамадзян Беларусі накіроўваюць у міграцыйныя органы, якія далей іх дакументуюць", — тлумачыць ён.

Статыстыка памежнікаў сведчыць, што ў 2021 годзе ва Украіну нашых суграмадзян прыехала на 41% менш, чым у 2020-м.

У 2020 годзе ўкраінскія памежнікі зафіксавалі 463 тысячы ўездаў беларускіх грамадзян, а ў 2019-м — 2 мільёны 339 тысяч.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі