У 2022-м за "палітыку" ў Беларусі затрымлівалі не менш за 17 чалавек за дзень
Рэжым спрабуе рэпрэсіямі спыніць усе праявы супраціву / Ілюстрацыйнае фота novychas.online
Праваабаронцы падвялі вынікі адміністрацыйнага пераследу беларусаў у 2022 годзе. За год пад рэпрэсіі трапілі і затрымліваліся не менш за 6381 чалавека. Атрымліваецца 17 чалавек за дзень. Сярод затрыманых былі 1419 жанчын і 15 непаўнагадовых.
Найбольш затрыманняў было ў Мінску — 3334. Сярод абласцей у лідарах Брэсцкая (683) і Гомельская (682).
Праваабаронцы маюць 3,2 тысячы судовых рашэнняў. Былі прызначаны 938 штрафаў на агульную суму больш за 888 тысяч рублёў, а таксама не менш за 2274 арышты. Беларусы правялі за кратамі агулам амаль 78 гадоў. Найдаўжэй пад адміністрацыйным арыштам трымалі праваслаўнага святара Уладзіслава Багамольнікава — 100 сутак.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.