У 2024 годзе беларусаў двойчы чакаюць доўгія выходныя
Адпачынак, ілюстрацыйнае фота
Урад Беларусі вызначыў графік выходных і працоўных дзён у 2024 годзе. Адпаведную пастанову падпісаў сёння прэм'ер-міністр Раман Галоўчанка.
Згодна з ёй беларусы будуць адпачываць чатыры дні запар у траўні (з 11 да 14 траўня) і чатыры дні ў лістападзе (з 7 да 10 лістапада).
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.