У 34 гады памёр міністр аховы здароўя Літвы

У 34 гады памёр міністр аховы здароўя Літвы

У 34 гады памёр міністр аховы здароўя Літвы, чалец Сейма Юрас Пажэла. Як інфармуе Delfi, у пачатку жніўня яго пачаў турбаваць боль у страўніку, адбылося парушэнне дзейнасці стрававальнай сістэмы. Пасля шпіталізацыі быў дыягнаставаны панкрэатыт. Лекары мяркуюць, што яго прычынай магло стаць парушэнне адтоку жоўці.

Стан міністра быў вельмі цяжкі, але медыкі Сантарышскай клінікі два месяцы працягвалі змагацца за яго жыццё. У Юраса Пажэлы засталіся жонка і сын. Адзначаецца, што на пасадзе міністра ён быў з сакавіка 2016 года.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі