У 62-гадовай мінчанкі міліцыя шукала "экстрэмісцкую літаратуру"
У Беларусі працягваюць шукаць "экстрэмізм" у кнігах / pixabay.com
Да 62-гадовай мінчанкі Алены Худыш завіталі міліцыянеры — "прыехалі шукаць экстрэмісцкую літаратуру" (менавіта так напісана ў пратаколе). Здарэнне адбылося 30 кастрычніка. Жанчыну затрымалі і судзілі за "непадпарадкаванне". Худыш атрымала 14 сутак адміністрацыйнага арышту.
У панядзелак справу разглядаў суд Цэнтральнага раёна Мінска. Тг-канал @viasnanazirae звяртае ўвагу, што прысуд вынесла суддзя Юльяна Шчэрба. Гэта яна ў Баранавічах асудзіла на 12 гадоў калоніі вайсковага пенсіянера Дзмітрыя Нешту. Дзяржаўныя журналісты тады заблюрылі твар суддзі. Цяпер жа яна працуе ўжо ў сталіцы.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.