У ААН гаварылі пра сітуацыю з правамі чалавека ў Беларусі (відэа)

У рамках 29-й сэсіі Савета па правах чалавека ААН  адбылося паседжанне, на якім заслухалі спецыяльнага дакладчыка па Беларусі Міклаша Харасці. Ён адзначыў, што сітуацыя ў галіне правоў чалавека ў нашай краіне не мела ніякіх прыкмет паляпшэння. Паводле слоў Харасці, улады Беларусі не выправілі ніводнага з глыбокіх і сістэмных парушэнняў, а таксама не стварылі ўмовы для правядзення свабодных і справядлівых выбараў.

Як інфармуе сайт spring96.org, спецдакладчык заявіў, што пад пагрозай былі правы на свабоду выказвання думак, сходаў і асацыяцый, права на свабоду выбару месца працы. Міклашу Харасці сітуацыя ў нашай краіне напярэдадні прэзідэнцкіх выбараў падаецца "трывожнай". Адзначыў ён і пазітыўныя змены, гэта найперш меншая колькасць палітвязняў.

Афіцыйны прадстаўнік нашай краіны Міхаіл Хвастоў заявіў, што "спецдакладчык па Беларусі — гэта дыскрэдытацыя ідэй дэмакратыі і правоў чалавека". Даклад ён назваў "псеўдапраўдзівым", заклікаў скасаваць мандат Харасці.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі