У абарону драўлянага Гомеля прайшла паўаголеная фотасесія (фота)
Гамельчукі зладзілі неардынарную фатасэсію ў абарону драўлянай гістарычнай забудовы, што знаходзіцца пад пагрозай знішчэння.
Аб'ектам для здымак стаў дом № 23 па вуліцы Валатаўскай, збудаваны перад Першай сусветнай вайной. Менавіта ў ім, паводле гарадскіх паданняў, дажывала свае апошнія дні апошняя ўладальніца гомельскага палаца графіня Ірына Паскевіч.
Аўтарам праекта выступіла Марына Драбышэўская, паведамляе гомельская суполка "Талака". У якасці мадэляў выступілі Святаслаў Фяшчук і Андрэй Федаровіч.