У Адэсе ў кантэйнеры знайшлі верталёт, які там захоўваўся 15 гадоў

Верталёт у кантэйнеры / https://www.facebook.com/pgo.gov.ua
Верталёт у кантэйнеры / https://www.facebook.com/pgo.gov.ua

У Адэскай мытні ў кантэйнеры знайшлі верталёт Мі-2, які там захоўваўся 15 гадоў. Цяпер яго збіраюцца перадаць на патрэбы Узброеных сіл Украіны.

Як піша прэс-служба Офіса Генеральнага пракурора Украіны, на знаходку натрапілі супрацоўнікі пракуратуры, якія вырашылі праверыць мытню. Яны знайшлі 138 кантэйнераў з самымі рознымі таварамі, нават з аўтамабілямі. Іх павінны былі прадаць, а сродкі залічыць у дзяржаўны бюджэт. Аднак канфіскаваныя тавары "прытрымалі", некаторыя надоўга. Па фактах "злоўжывання службовым становішчам" праводзіцца расследаванне.

У Адэсе ў кантэйнеры знайшлі верталёт, які там захоўваўся 15 гадоў
https://www.facebook.com/pgo.gov.ua
У Адэсе ў кантэйнеры знайшлі верталёт, які там захоўваўся 15 гадоў
У Адэсе ў кантэйнеры знайшлі верталёт, які там захоўваўся 15 гадоў

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі