У адказ на масавыя ператрусы ў Беларусі ЕС разгледзіць новыя санкцыі

У адказ на масавыя ператрусы ў Беларусі ЕС разгледзіць новыя санкцыі

У адказ на масавыя ператрусы і затрыманні ў Беларусі ЕС разгледзіць новыя санкцыі супраць афіцыйнага Мінска. Пра гэта заявіў вярхоўны прадстаўнік ЕС па замежных справах і палітыцы бяспекі Жазэп Барэль.

Хваля ператрусаў у офісах недзяржаўных арганізацый і дома ў актывістаў пракацілася па Беларусі 14 ліпеня. Ператрусы адбыліся ў офісах дзясяткаў арганізацый, пад вартай засталіся больш за 10 чалавек — пераважна прадстаўнікі праваабарончага руху.

"Мы працягнем рабіць усё магчымае для падтрымкі народа Беларусі, працягнем падтрымліваць ўсіх праваабаронцаў, незалежныя галасы і ўсіх людзей, якіх прыціскаюць у Беларусі", — перадае DW словы Барэля.

Ён падкрэсліў, што гэтая новая хваля рэпрэсій служыць яшчэ адным сведчаннем сістэматычнай і арганізаванай кампаніі якую вядзе рэжым Аляксандра Лукашэнкі. Мэта гэтай кампаніі — "прымусіць замаўчаць усе астатнія галасы іншадумцаў і здушыць грамадзянскую супольнасць у Беларусі". 

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі