У адказ на санкцыі Пуцін забараніў везці ў Расію замежную ежу
Уладзімір Пуцін падпісаў указ аб мерах у адказ на санкцыі супраць Расійскай Федэрацыі.
Яго поўная назва — "Аб прымяненні асобных спецыяльных эканамічных мер у мэтах забеспячэння бяспекі РФ", інфармуе ІТАР-ТАСС.
Дакумент на працягу аднаго года забараняе альбо абмяжоўвае "знешнеэканамічныя аперацыі, якія прадугледжваюць ўвоз на тэрыторыю РФ асобных відаў сельскагаспадарчай прадукцыі, сыравіны і харчавання, краінай паходжання якіх з'яўляецца дзяржава, якая прыняла рашэнне аб увядзенні эканамічных санкцый у дачыненні да расейскіх юрыдычных і (або) фізічных асоб".
Разам з тым, урад павінен не дапусціць паскоранага росту коштаў на сельскагаспадарчую і харчовую прадукцыю.
Указ набыў моц з дня яго падпісання. Як адзначаецца ў дакуменце, гэтыя меры прынятыя "з мэтай абароны нацыянальных інтарэсаў Расійскай Федэрацыі".
Фота — itar-tass.com