У дачыненні старшыні Зэльвенскага райсавета распачалі крымінальную справу
Яго падазраюць у перавышэнні службовых паўнамоцтваў. Чыноўнік "выбіваў" у службовых асобаў бензін. Яго ўжо вызвалілі ад пасады.
У адносінах старшыні Зэльвенскага райсавета распачалі крымінальную справу па артыкуле "злоўжыванне ўладай ці службовымі паўнамоцтвамі". Чыноўніка падазраюць у тым, што ён даваў незаконныя ўказанні "службовым асобам прадпрыемстваў раёна". У выніку, яны перадавалі яму "таварна-матэрыяльныя каштоўнасці", інфармуе БЕЛТА.
Як паведаміў памочнік пракурора Гродзенскай вобласці Вячаслаў Ігнацік, гаворка ідзе пра бензін. Старшыню райсавета падазраюць у тым, што ён выкарыстоўваў яго ў асабістых мэтах. Цяпер падлічваюцца страты, якія нанёс прадпрыемствам сваёй дзейнасцю чыноўнік.
Адзначаецца, што кіраўнік савета "падставіў пад удар аўтарытэт раённай прадстаўнічай улады". Яго ўжо вызвалілі ад пасады.
Фота: Fotolia